Кандрат Крапіва - 130 год з дня нараджэння

 


У гонар 130-годдзя  Кандрата Крапівы  школьная бібліятэка сярэдняй школы № 105  арганізавала вясёлую мовазнаўчую гульню для вучняў 4 класа, прысвечаную яго выдатнай кнізе "Загадкі дзеда Кандрата".

Гэты таленавіты байкапісец і глыбокі знаўца беларускай мовы не толькі пісаў байкі і п’есы, але і падарыў незабыўную калекцыю філалагічных загадак-амонімаў. На працягу мерапрыемства маленькія чытачы ўважліва слухалі пра жыццёвы шлях Крапівы, дакранаючыся да яго шматграннага таленту — ад пісьменніцтва да мастацкага перакладу. 

Дзеці акунуліся ў свет класікі, слухаючы пераклад вядомай басні Крылова "Варона
і лісіца", Потым настаў час разгадвання загадак дзеда Кандрата — цікавых, мудрых і чароўных. Кожная загадка стала невялікім выпрабаваннем і адначасова адкрыццём. Такім чынам, нашы чытачы не толькі развілі мовазнаўчыя  навыкі, але і папоўнілі лексікон новымі значэннямі знаёмых слоў. 
Дзякуем усім удзельнікам за актыўнасць і цікавасць! Усё гэта яшчэ раз пацвердзіла, што мова — гэта цудоўны свет, які варта даследаваць, каб адчуць яе сапраўдную прыгажосць і сілу.


Комментарии

Популярные сообщения из этого блога

ВСЕМИРНЫЙ ДЕНЬ СНЕГА

130 лет со дня рождения Сергея Есенина

УЧЕБНИКИ