21 лютага Дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Напярэдадні свята нашы чытачы прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў.
ПЕРАСОВАЧНАЯ КНІЖНАЯ ВЫСТАВА
Да Міжнароднага дня роднай мовы ў школьнай бібліятэцы дзейнічае перасовачная кніжная выстава "Роднай мовы гук чароўны" у рамках гарадской акцыі "Беларускія пісьменнікі - дзецям". Арганізатар выставы - гарадская дзіцячая бібліятэка № 8, з якой супрацоўнічае наша школа. Для праекта было перадана ў часовае карыстанне 50 сучасных мастацкіх дзіцячых кніг на беларускай мове. Мэта выставы: абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз творы для дзяцей беларускіх аўтараў. Навучэнцы актыўна знаёмяцца з новымі беларускімі кнігамі. Яркія пераплёты кніг, іх прывабныя ілюстрацыі прыцягнулі ўвагу юных наведвальнікаў да чароўнага сусвета чытання і літаратуры. Асабліва падабаліся дзецям Казкі-крыжаванкі Алеся Якімовіча. Выконваючы разнастайныя заданні, маленькія чытачы вучыліся быць уважлівымі і кемлівымі. А таксама зацікавілі дзяцей кнігі М. Чарняўскага "Дзе ўзяць красоўкі для слана?", З. Багамолавай "У свеце загадак", М. Петрашкевіч "Гарадскі дамавік". Выстава будзе працаваць да 15 марта.
СТАРОНКІ З МОЎНАЙ СКАРБОНКІ
Для дзяцей з школьнага лагеру адбылася гульня-вандроўка "Старонкі з моўнай скарбонкі". Дзеці з цікавасцю ўдзельнічалі ў конкурсах, адгадвалі загадкі, перакладалі словы з рускай мовы на беларускую, складалі словы з прапанаваных літар, а таксама прынялі ўдзел у інсцэніроўцы беларускай казкі. Вучні 4 "В" класа Будзько Вікторыя, Квач Вікторыя і Прыёмка Аляксандра выразна прачыталі дзіцячыя вершы на роднай мове для сваіх малодшых сяброў. Наведвальнікі бібліятэкі ўдзельнічалі ў флэшмобе "Маё любімае беларускае слова."






Комментарии
Отправить комментарий