21 лютага Дзень роднай мовы
Міжнародны дзень роднай мовы заснаваны ў 1999 годзе рашэннем Генеральнай сесіі ЮНЕСКА і штогод адзначаецца 21 лютага. Напярэдадні свята нашы чытачы прынялі ўдзел у шэрагу мерапрыемстваў. ПЕРАСОВАЧНАЯ КНІЖНАЯ ВЫСТАВА Да Міжнароднага дня роднай мовы ў школьнай бібліятэцы дзейнічае перасовачная кніжная выстава "Роднай мовы гук чароўны" у рамках гарадской акцыі "Беларускія пісьменнікі - дзецям". Арганізатар выставы - гарадская дзіцячая бібліятэка № 8, з якой супрацоўнічае наша школа. Для праекта было перадана ў часовае карыстанне 50 сучасных мастацкіх дзіцячых кніг на беларускай мове. Мэта выставы: абуджэнне пачуцця павагі да роднай мовы як галоўнай культурнай каштоўнасці праз творы для дзяцей беларускіх аўтараў. Навучэнцы актыўна знаёмяцца з новымі беларускімі кнігамі. Я...